Прэзентацыя II гістарычнага конкурсу для моладзі “Па-за кадрам"

2019-09-18

Рады запрасіць Вас на мерапрыемства, прысвечанае афіцыйнаму старту II гістарычнага конкурсу для моладзі “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці”, адныні з арганізатараў якога з'яўляюцца БАВГ і МГА "Гісторыка"

Афіцыйная прэзентацыя конкурсу ў Мінску адбудзецца 19 верасня 2019 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) з 16.00 да 18.00 гадзін. Акрамя падрабязнай інфармацыі аб тым, як будзе праходзіць конкурс гістарычных прац у гэтым годзе, плануецца прэзентацыя вынікаў папярэдняга конкурсу, а таксама размова з удзельнікамі і куратарамі конкурсу мінулага года.

 

Каментары да навіны: