16 – 18 кастрычніка ў Брэсце адбыўся чарговы шпацыр па памяці, арганізаваны сумесна музеем “Дом Ганны Франк” і Беларускім архівам вуснай гісторыі.

Працягнуты тэрмін прыёму прац на конкурс для студэнтаў "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

Дэдлайн - 15 снежня 2015

Дортмундскі і Мінскі міжнародныя адукацыйныя цэнтры і Гістарычная майстэрня ім. Л. Левіна запрашаюць да ўдзелу ў цыкле адукацыйных семінараў, які пройдзе ў Мінску з лістапада 2015 па красавік 2016 года.

Відэаверсія лекцыі гісторыка Алеся Смаленчука, прысвечанай пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1948-1952 гг., якая адбылася 7 кастрычніка ў межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта.

Прадстаўнікі БАВГ бралі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі  "Вусная гісторыя (не)пераадоленага мінулага: падзея – наратыў – інтэрпрэтацыя", якая праходзіла 8-9 кастрычніка 2015 г. у Адэскім нацыянальным універсітэце імя І. І. Мечнікава