Наша экспедыцыя працягвае свае актыўныя вусна гістарычныя пошукі на Палессі. Каманда даследчыкаў пераважна працуе ў Пінскім раёне і суседніх вёсках Іванаўскага і Столінскага раёнаў.

З 12 ліпеня БАВГ праводзіць экспедыцыю "Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. 1939-1941, 1946-1952" з мэтай аднавіць той вобраз калектывізацыі ў Заходняй Беларусі, які захавала памяць яе непасрэдных удзельнікаў, і пазнаёміць з імі шырокія колы грамадскасці.

Падчас чарговай сустрэчы аматараў гісторыі ў гарадзенскім культурна-гандлёвым цэнтры “Крама Ц” малады гісторык Аляксей Кайрыс расказаў пра жыццё звычайных людзей у Заходняй і Усходняй Беларусі да 1939 года. Аповед грунтаваўся на вусных ўспамінах людзей, якія жылі каля мяжы.

БАВГ пачынае серыю публікацый фрагментаў успамінаў са сведкамі-чарнобыльцамі, якія каманда архіва запісвае ў рамках даследчага праекта "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

БАВГ будзе рада дапамагчы кожнаму з тых, хто жадае прыняць удзел у конкурсе "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі", у пошуку рэспандэнтаў, падрыхтоўцы, а таксама ў непасрэднай арганізацыі і правядзенні інтэрв'ю са сведкамі падзей.