Да 70-годдзя з Дня Перамогі БАВГ пачынае цыкл публікацый, прысвечаных тэме вайны, акупацыі, штодзённага жыцця падчас ваеннага ліхалецця, якія будуць заснаваны на ўспамінах сведак – людзей перажыўшых тыя страшныя часы нашай гісторыі.

19-21 красавіка ў дацкім горадзе Хельсінгёр прайшла штогадовая сустрэча чальцоў сеткі EUSTORY - міжнароднай арганізацыі, якая аб’ядноўвае арганізатараў конкурсаў для моладзі ў шматлікіх краінах Еўропы.  БАВГ ў якасці аднаго з удзельнікаў гэтай міжнароднай праграмы прадставіў сваю дзейнасць за мінулы год і планы на сёлета.

2 траўня адбыўся чарговы трэнінг па вуснай гісторыі, арганізаваны БАВГ. У гэты раз навучальны семінар праходзіў у рамках падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу для студэнтаў «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі».

БАВГ быў прадстаўлены 24 красавіка на гістарычным  факультэце МДУ імя А.А.Куляшова.

Адбылося гэта падчас прэзентацыі Конкурсу «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі».

Арганізатары конкурсу “Памяць Народа” прыемна ўражаныя колькасцю дасланых відэа-інтэрв’ю. Працягваем выстаўляць працы ўдзельнікаў конкурсу з кароткім апісаннем, якое ня можа перадаць цікавага і непаўторнага зместу.

 

Таму відэа-інтэрв’ю варта глядзець!