Ад шчырага сэрца віншуем дарагую Ірыну Кашталян, куратара нашага праекту, добрага і абаяльнага чалавека, з цудоўнай падзеяй – нараджэннем сыночка!

Запрашаем паглядзець першыя відэа з першага беларускага конкурсу відэа-інтэрв'ю "Памяць Народа"!

Выйшаў з друку зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай адлюстраванню падзеяў восені 1939 г. у вуснай гісторыі, а таксама ў даследаваннях апошняга часу, заснаваных на архіўных крыніцах.

Падборка відэаінтэрв'ю са сведкамі часу з нашага дыска для школьнікаў «Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”, якія можна выкарыстоўваць як дадатковы матэрыял на занятках па тэме «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы»

Групай па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” апублікавана брашура пра калектыўны зварот студэнтаў-філосафаў БДУ ў 1981 годзе. Даследаванне дадзенай унікальнай праявы грамадскага жыцця ў БССР грунтуецца, між іншым, на вуснагістарычным матэрыяле – успамінах былых студэнтаў.