23 студзеня ў Лятучым універсітэце адбудзецца прагляд дакументальнай стужкі Ягора Сурскага. Фільм дае гледачу ўнікальную магчымасць у якасці назіральніка далучыцца да правядзення вуснагістарычнага даследавання: пабачыць працу і разважанні даследчыкаў, пачуць меркаванні непасрэдных сведак часу.

17-18 верасня 2015 г. у Лодзі адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актуальным праблемам сучаснасці і будучым перспектывам вуснай гісторыі ў нашым рэгіёне. Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 28 лютага.

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю для моладзі “Памяць Народа”.

Чэшская праваабарончая арганізацыя "Чалавек у бядзе" аб'яўляе конкурс на ўдзел у міжнароднай відэа-школe, якая пройдзе з 1 па 8 сакавіка 2015 гада ў Празе.

У свята Нараджэння Хрыстова і падчас вясёлых калядных святкаў прапануем вам паслухаць запісы калядных спеваў з нашага архіўнага фонду і атрымаць у падарунак цудоўны святочны настрой.