Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамент па архівах запрашаюць вас 14 лістапада прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

Сябры, «Лятучы ўніверсітэт» запрашае ў чарговую вандроўку, гэтым разам 6 кастрычніка.

7-8 лістапада 2013 года ў Цэнтры гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы (Львоў, Украіна) пры падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі лічбавай гуманістыкі адбудзецца практычны семінар «Лічбавае і візуальнае: новыя перспектывы і напрамкі гісторыі гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

19 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (г. Мінск, вул. K. Маркса, 12) да памятнай даты 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. адчыняецца польская архіўная выстава “Mors Sola Victris Gloria Victis”.

З 25 па 31 жніўня 2013 года Беларускім архівам вуснай гісторыі была арганізавана экспедыцыя па правядзенні інтэрв’ю з былымі прымусовымі работнікамі ў Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці.