З 14 па 20 ліпеня 2013 г. Беларускім архівам вуснай гісторыі была арганізавана экспедыцыя «1939 год у памяці беларусаў». Сярод удзельнікаў былі выкладчыкі і супрацоўнікі навучальных і навуковых устаноў, грамадскія дзеячы, гісторыкі і аматары гісторыі. Навуковым кіраўніком экспедыцыі выступіў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Мэтай экспедыцыі было сабраць успаміны ўздоўж цэнтральнай часткі былой савецка-польскай мяжы, каб з іх дапамогай выявіць уяўленні тагачасных жыхароў пра жыццё ў міжваеннай Польшчы і БССР; высветліць стаўленне людзей да пераменаў, што адбыліся з прыходам “першых Саветаў”.

Мы рады паведаміць, што на партале нашага праекта можна ўжо пазнаёміцца з новай рубрыкай «Гісторыя Мінска і яго ваколіц ў памяці сведак часу».

Там вы можаце знайсці як асноўную інфармацыю пра гісторыю шэрагу былых прадмесцяў і вёсак на ўскрайку Мінска, так і паслухаць урыўкі ўспамінаў відавочцаў, якія там пражывалі. 

Сябры!

Запрашаем прагаласаваць за наш праект, падтрымаць "Беларускі архіў вуснай гісторыі" у Social Weekend, першым беларускім конкурсе сацыяльных праектаў.

Кожны можа прагаласаваць за наш праект з дапамогай любой з сацыяльных сетак: Facebook, вКонтакте, Twitter. Галасаванне працягваецца да 21 ліпеня.

Шаноўныя сябры!

Выйшаў з друку том пяты гістарычнага зборніка «Гарадзенскі палімпсест». Ён мае назву «Людзі даўняй Гародні XV–XX ст.» Кніга прысвечана вывучэнню мінуўшчыны Гродна як феномену лакальнай гісторыі.

Шаноўнае спадарства! 

Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) запрашае вас прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Вусная гісторыя ў коле гуманітарных і сацыяльных навук», якая адбудзецца ў Любліне 6-8 лістапада 2013 года. 

Дасылайце заяўкі да 25 ліпеня 2013 года.