Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь аб’яўляе старт конкурса міні-праектаў, накіраваных на развіццё сельскіх рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятыў.

Конкурс праводзіцца да 1 ліпеня 2013 года. Па выніках конкурсу будзе адабрана 12 міні-праектаў, якія атрымаюць фінансаванне ў межах ад 4000 да 6000 Еўра.

Сябры, 17 траўня 2013г. у галерэі "Крыга" (г.Гродна, вул.Савецкая, д.3) а 17 гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук, навуковага кіраўніка інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” Алеся Смалянчука "Беларуская гісторыя: знайсці чалавека (еўрапейскі кантэкст)".

Запрашаем!

Гэтае інтэрв’ю было запісана ў жніўні 2011 года, у экспедыцыі на Наваградчыну і Карэліччыну пад кіраўніцтвам прафесара А. Смаленчука ў рамках праекта “ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў”.

Сябры, у вас засталася апошняя магчымасць падаць заяўкі на ўдзел у экспедыцыі праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”, якая адбудзецца 6-11 мая 2013 г. і будзе прысвечана тэме: "Голад у БССР 1946-1947 гг."!

Заяўкі у адвольнай форме просім накіроўваць на мэйл партала info@nashapamiac.org да 4 мая.

Сябры!

3 і 4 траўня ў Мінску ў межах канферэнцыі "Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе"  адбудуцца  публічныя дыскусіі з удзелам беларускіх, польскіх, літоўскіх лісторыкаў. Адзін з выступоўцаў - навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук).

Запрашаем, уваход вольны.