26 сакавіка ўпершыню адбылася прэзентацыя дзейнасці інтэрнет-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” у адным з абласных цэнтраў Беларусі – горадзе Гомелі. У філіяле Веткаўскага музея сабраліся зацікаўленыя ў галіне вуснай гісторыі студэнты, выкладчыкі, даследчыкі гісторыі і мастацтва,  працаўнікі музея.

Ласкава запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага он-лайн сховішча вусных успамінаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў Гомелі 26 сакавіка ў 16.00 ( філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4).

Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі ў мэтах фармавання ў школьнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры і мастацтва абвяшчае трэці этап інтэрнэт-конкурса «Славутыя землякi».

17-19 траўня 2013 года  ў Вільне пройдзе Міжнародная студэнцкая канферэнцыя "Еўропа 2013: Гуманітарныя навукі паміж мінулым і будучыняй". 

Сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у літаратурна-гістарычнай імпрэзе “Вяртанне з эміграцыі”.

Iмпрэза адбудзецца 6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына". Уваход — вольны.