26 лютага, у аўторак, у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана пра Гародню ў XX стагоддзі.

Сустрэча састаіцца з 18.00-20:00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці 37а). Уваход вольны!

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага запрашае навукоўцаў да 30 верасня кожнага года дасылаць свае працы на Прэмію Ю. Бардаха.

Прэмія будзе прысуджацца за доктарскія або магістэрскія (або эквівалентныя) працы, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.

28 лютага а 12.00 ў Мінску, на сядзібе Партыі БНФ адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя па праблемах ушанавання памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій ў Беларусі. Яе арганізатарам выступіла грамадская ініцыятыва “За ўратаванне мемарыялу Курапаты”.

Дыскусіі пра нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць звычайна разгортваюцца ў рэжыме высоўвання розных праектаў, крытыкі афіцыйнага дыскурса ці абагуленых разважанняў. Між тым, абмінаецца сацыялагічная інфармацыя, якая можа даць аб’ектыўнае ўяўленне пра стан калектыўнай свядомасці жыхароў Беларусі.

Жадаем шмат унікальных, прыемных перажыванняў і памятных дзён!
Хай пашчасціць на вясёлыя, цікавыя падзеі з цудоўным заканчэннем!
І ў вас знойдзецца час у спакоі паслухаць сведак часу,
каб дакрануцца да сапраўднай гісторыі, старадаўніх беларускіх традыцый!