Аматары вуснай гісторыі! 30 красавіка ў ваколіцах беларускай сталіцы адбудзецца аднадзённы трэнінг для ахвочых пазнаёміцца з асновамі правядзення вуснагістарычнага інтэрв’ю, прынцыпамі яго апрацоўкі і захавання. Мерапрыемства зладзяць прадстаўнікі працоўнай каманды Беларускага архіва вуснай гісторыі.
Шаноўныя сябры! Віншуем усіх са святам Вялікадня! Поспехаў у творчых пачынаннях, сілаў для поўнай самарэалізацыі і большай задаволенасці жыццём!
У архіў для выкарыстання былі дададзеныя новыя матэрыялы.Усяго Вы можаце азнаёміцца з 73 інтэрв’ю. З іх 8 успамінаў маюць поўную апрацоўку: транскрыпцыю, інфармацыю па тэматычным, храналагічным, геаграфічным і імянным паказальніках, суправаджальныя дакументы.
Шаноўнае спадарства! Прыміце нашыя самыя сардэчныя віншаванні з нагоды святаў Божага нараджэння і Новага года! Хай вашае жыццё будзе цікавым, і ў ім будзе месца і насычанаму адпачынку, і плённай творчай дзейнасці і ціхаму сямейнаму шчасцю!
2 снежня 2011 года ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылася прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ), on-line сховішча калекцый успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.