Круглы стол 26 лістапада

2013-11-18

Шаноўнае спадарства!

Грамадскі вэб-архіў  «Вытокі» запрашае вас прыняць удзел у круглым стале «Дакументы найноўшай гісторыі, як сродак фармавання дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцяў у свядомасці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захаваня інфармацыі і камунікацыі».

Круглы стол адбудзецца 26 лістапада ў 12.00 у памяшканні  «Арт Сядзібы» (Мінск, завулак  Інструментальны, д. 6, оф. 105 (1 паверх). http://artsiadziba.by/office/)

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:
* Роля грамадскіх ініцыятываў у захаванні гістарычнай памяці Беларусі.
* Найноўшая гісторыя і выхаванне дэмакратычнай свядомасці.
* Дакументы найноўшай гісторыі і гістарычная адукацыя.
* Электронныя архівы і бібліятэкі як крыніцы для даследвання гісторыі Беларусі.
* Захаванне вуснай гісторыі з выкарыстаннем сучасных камунікацыйных сродкаў.

Плануюцца невялікія даклады ці прэзентаці па прапанаваных тэмах, арганізатары спадзяюцца даведацца вашага меркавання.

Падсумаванне круглага стала будзе апублікавана на сайце «Вытокі» і ў іншых СМІ.

Каментары да навіны: