Месца правядзення круглага стала (+пытанні для абмеркавання на мерапрыемстве)

2014-06-24

Шаноўныя сябры!

Круглы стол «Вусная гісторыя ў працы дакументалістаў і журналістаў: праблемы і перспектывы» адбудзецца а 17-й гадзіне 27 чэрвеня 2014 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Раў «IBB» па адрасе: г.Мінск, пр.Газеты Праўда, 11, аўдыторыя В2 (цокальны паверх).

Асноўныя пытанні для абмеркавання

Беларускі архіў вуснай гісторыі – незвычайнае сховішча крыніц

Мінулае ў аповедах сведкаў часу: праблема інтэрпрэтацыі 

Інтэрв’ю ў вуснай гісторыі і журналістыцы: праблемы збору і захавання

Магчымасці выкарыстання матэрыялаў БАВГ

Асаблівасці відэаздымкі інтэрв’ю

У сустрэчы прымуць удзел дакладчыкі ад Беларускага архіва вуснай гісторыі: Алесь Смалянчук (навуковы кіраўнік архіва), Ірына Кашталян (куратар праекта), Вольга Іванова (галоўны архівіст), Ганна Кавалёва (рэдактар партала), Вольга Цадко (каардынатар конкурса для школьнікаў), Павел Сітнік (адміністратар партала). Мадэратар сустрэчы – Алесь Смалянчук.

Каментары да навіны: