Дзень, калі пачалася вайна

2014-07-13

Адгучалі афіцыйныя мерапрыемсты прысвечаныя Другой сусветнай вайне. Ужо колькі год важныя даты звязаныя хіба з самай страшнай вайной ХХ стагоддзя адзначаюцца на самым высокім узроўні з парадамі, феерверкамі, гучнымі заявамі і ўскладаннем кветак да помнікаў. Колькі год вялікая колькасць навукоўцаў даследуе гэтую вайну, самыя розныя яе аспекты. Столькі прац, колькі прысвечана тэме «Вялікая айчынная вайна» не ведае хіба не адна гістарычная тэма. 

Аднак, нягледзячы на ўсе прыкладзеныя высілкі, пытанняў застаецца вельмі шмат. Да таго ж на некаторыя з іх адказаць толькі пры дапамозе пісьмовых крыніц немагчыма. Пра вайну лепш за ўсё раскажуць людзі, якія бачылі яе на ўласныя вочы – тыя сведкі, для якіх вайна назаўжды застанецца самым балючым успамінам. 

Беларускі архіў вуснай гісторыі паспрабуе адшукаць адказ на пытанні, якія даўно падаюцца яснымі і зразумелымі. Вуснамі нашых рэспандэнтаў загаворыць жывая гісторыя. 

Такім чынам, мы пачынаем прэзентацыю цыкла артыкулаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне на беларускіх землях. Сённяшні артыкул будзе тычыцца самага ейнага пачатку. 

Вось, што ўзгадваюць рэспандэнты:


 

Прынята лічыць, што Беларусі тычыцца толькі дата 22 чэрвеня 1941 года – менавіта гэта дата называеца пачаткам вайны. Аднак, гэта не ўся праўда. Варта нагадаць, што пасля Рыжскай дамовы тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзьве часткі між Польшчай и СССР. Таму памяць пра вайну папросту не можа быць аднолькавай, яна таксама падзеленая. Зноў дамо слова сведкам тых падзей: 

 

 

Людзі, якія жылі бліжэй да колішняй Рыжскай мяжы, таксама кажуць, што вайна пачалася ў 1939 годзе. Вось толькі ўзгадваюць яны не нямецкія, а савецкія войскі. Чырвоная армія для людзей далёка незаўжды была чаканай і сваёй. Нягледзячы на савецкую рыторыку аб вызваленні края ад польскага іга – менавіта так тлумачылася вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы – жыхарамі Заходняй часткі Беларусі гэта часцей за ўсё ўспрымалася як захоп і інтэрвенцыя.
 

 

Значна радзей «заходнікамі» называецца 1941 год як пачатак вайны. У такім выпадку характэрна пазітыўнае стаўленне рэспандэнта да прыходу Саветаў. 

 

 

Не можна забывацца, што нашыя рэспандэнты ў вайну былі дзецьмі, таму іх памяць пра пачатак вайны часта звязана з нейкім вялікім перажываннем ці ўражаннем. Напрыклад, вялікая колькасць самалётаў, якіх ніколі не бачылі ці знаходжанне салдатаў у вёсцы. Таму для некаторых «заходнікаў» прыход немцаў быў больш заўважнай падзеяй у параўнанні з прыходам Саветаў.

У кантэксце суб'ектыўнага ўспрыняцця падзей цікавыя і зусім нечаканыя адказы. Адна рэспандэнтка казала, што вайна пачалася ў 1943 годзе. Справа ў тым, што ў гэтым годзе яе забралі на працу ў Нямеччыну, а да гэтага ніякіх яскравых успамінаў памяць не захавала. Роўна як і другая рэспандэнтка, якая проста не памятае вайны – жылі на хутары далёка ад лесу, немцы да іх не заходзілі, партызанаў і паліцаяў яна непасрэдна не бачыла. Натуральна, што ўспаміны ейных бацькоў былі б іншымі, але сама жанчына не бачыла ні бамбёжак, ні гвалту і магчыма таму вайна проста сцерлася з памяці. 

Вось такую памяць пра пачатак вайны захавалі сведкі тых страшных падзей. Калісьці падзеленая Беларусь і зараз не мае адзінага адказу на гэтае пытанне. Напэўна можна сказаць, што вайна для Заходняй Беларусі пачалася ў 1939 годзе, але ва ўсходняй часцы гэтага проста не заўважылі.

Каментары да навіны: