Экспедыцыя на Лепельшчыну

2012-07-16

7-13 ліпеня адбылася экспедыцыя па зборы ўспамінаў, арганізаваная ў межах праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” пад кіраўніцтвам вядомейшага спецыяліста ў галіне oral history у Беларусі Ірыны Раманавай. Рэгіёнам даследавання на гэты раз стала азёрная Лепельшчына — “край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”, як называюць яе з любоўю мясцовыя краязнаўцы.

Каманда экспедыцыі правяла ў больш чым 20 населеных пунктах больш за 60 размоў са сведкамі гісторыі, запісала іх ў відэа-(большасць) і аўдыёфармаце. Праз пару месяцаў з імі можна будзе азнаёміцца на нашым партале.

Сярод дадатковых спецыяльных тэмаў, якія гучалі падчас біяграфічных інтэрв’ю, вызначаліся наступныя: бунт “маўчальнікаў” 1930-х гадоў (для інфармацыі глядзець публікацыю І. Раманавай у ARCHE №3-2012), працэсы калектывізацыі, успрыняццё ўсходнікамі далучэння Заходняй Беларусі, становішча ў рэгіёне падчас вайны, захаванне народных традыцый і паданняў.


 

Каментары да навіны: