Прэзентацыя ў Горадні

2012-10-18

Ласкава запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага он-лайн сховішча вусных успамінаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў Горадні 24 кастрычніка ў 18.30 у (вул. Будзёнага, д. 48а, пакой 38).

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці, значэння вуснагістарычных даследаванняў і захоўвання успамінаў як крыніцы для гэтых даследаванняў.

У якасці асноўнага тэматычнага накірунку для прэзентацыі магчымасцяў выкарыстання вусных успамінаў для гістарычных прац будзе прадстаўлена тэма “1939 год у памяці жыхароў Беларусі”.

У сустрэчы возмуць удзел гісторыкі Алесь Смаленчук, Анатоль Вялікі, Вольга Іванова і інш.

Прыходзьце, чакаем!

Уваход вольны.

Каментары да навіны: