24 лістапада - трэнінг

2012-10-26

Шаноўны аматар вуснай гісторыі!

Вам падабаецца збіраць успаміны сведак часу ці слухаць іх аповяды? Цікавы праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі”? Хочаце дапамагчы яго развіццю?

Калі так, то ласкава запрашаем паўдзельнічаць у невялікім трэнінгу па азнаямленні з асновамі захавання і апрацоўкі інтэрв’ю, які правядуць прадстаўнікі каманды інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”!

Вы навучыцеся афармляць успаміны ў архіўную Базу дадзеных праекта, выстаўляць іх для агульнага выкарыстання, а таксама рабіць транскрыпцыю, сегментацыю і індэксацыю інтэрв’ю, ствараць суправаджальныя дакументы да іх. Пры жаданні будзе праведзена дадатковае кансультаванне па прынцыпах збору інтэрв’ю.

Мерапрыемства адбудзецца 24 лістапада ў Мінску, у суботу, з 13 да 16 гадзін. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 10 удзельнікаў.

Заяўкі з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі накіроўваць на мэйл info@nashapamiac.org да 15 лістапада.

Пры наяўнасці інтарэсу магчыма будучае супрацоўніцтва ў межах праекта.

Адчуйце сябе захавальнікамі гістарычнай памяці беларусаў! Мы Вас чакаем!

Каментары да навіны: