Прэзентацыя ў Гродна

2012-10-30

24 кастрычніка 2012 г. у Гродна адбылася Прэзентацыя інтэрнет-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”. Прысутнічалі прафесійныя гісторыкі, музейныя супрацоўнікі, аматары гісторыі і журналісты. Навуковы куратар праекта Алесь Смалянчук быў мадэратарам прэзентацыі. Паведамленні зрабілі запрошаныя да ўдзелу ў падрыхтоўцы рубрыкі “1939 год у памяці беларусаў” гісторык і архівіст Анатоль Вялікі, архівіст праекта Вольга Іванова. Відэааператар Павел Сітнік распавёў пра створаны прэзентацыйны дыск, дзе можна атрымаць інфармацыю аб праекце і магчымасцях збору і апрацоўкі ўспамінаў.

Асноўнымі агучанымі ў выступленнях пытаннямі былі: спецыфіка і актуальнасць развіцця накірунка вуснай гісторыі ў Беларусі, методыка збору, апрацоўкі і захоўвання ўспамінаў сведак гісторыі на прыкладзе тэмы “1939 год у памяці беларусаў”. Пытанні аўдыторыі тычыліся ў асноўным метадычных і метадалагічных асноваў як накірунку вуснай гісторыі у цэлым, так і спецыфікі працы праекта. Удзельнікам былі раздадзены буклеты і DVD-дыскі з прэзентацыйным фільмам. Напрыканцы прэзентацыі прысутныя былі запрошаныя да актыўнага удзелу ў наступных экспедыцыях і іншых мерапрыемствах у межах праекту.


 

Каментары да навіны: