27 лістапада круглы стол у Мінску

2012-11-15

Шаноўныя прыхільнікі вуснай гісторыі!

Запрашаем вас 27 лістапада (аўторак) на круглы стол “Развіццё вуснагістарычнага накірунку ў Беларусі: праблемы і перспектывы Інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які адбудзецца а 18-й гадзіне ў Мінску па адрасе вул. Варанянскага 50, корп. 4, оф. 116 (будынак цэнтра рэабілітацыі Беларускае таварыства інвалідаў, р-н ст.м. Інстытут культуры). Мерапрыемства будзе прысвечана вынікам развіцця праекта за апошнія два гады і абмеркаванню накірункаў яго дзейнасці.

Сардэчна запрашаем да дыскусіі па пытаннях:

  • пашырэнне і актывізацыя выкарыстання вуснагістарычных крыніц,
  • іх збор і захоўванне ў “Беларускім архіве вуснай гісторыі”,
  • эфектыўнасць развіцця праекта.

У межах сустрэчы плануецца таксама прэзентацыя дыска па асноўных накірунках дзейнасці праекта.

Аб сваім жаданні ўдзелу ў мерапрыемстве просім паведаміць нам да 23 лістапада на кантактны мэйл праекта – info@nashapamiac.org. Пасля рассылка пра магчымыя змены ў мерапрыемстве будзе адбывацца толькі тым, хто паведаміць пра свой удзел.

Іншагароднім будзе аплачаны праезд і пражыванне (пры патрэбе гатэлю, калі ласка, напішыце пра гэта да 21 лістапада на вышэйзгаданы кантактны мэйл).

Перад мерапрыемствам а 16-й гадзіне будзе арганізавана экскурсія па Мінску гісторыкам-тапанімістам, знаўцай мінулага сталіцы Іванам Сацукевічам, які таксама займаецца і вуснай гісторыяй горада.

Мадэратарам на круглым стале будзе навуковы куратар праекта, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук!

Будзем рады вітаць!

Да хуткай сустрэчы!


Каманда праекта “ БАВГ”

Каментары да навіны: