Трэнінг 24 лістапада

2012-11-26

24 лістапада ў Мінску адбыўся трэнінг інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” па азнаямленні з асновамі захавання і апрацоўкі інтэрв’ю. Прыехала каля 15 зацікаўленых з розных гарадоў Беларусі.

Трэнеры Ірына Кашталян і Вольга Іванова навучылі прысутных як арганізоўваць архіўную працу з вуснагістарычным матэрыялам і адказалі на пытанні па вядзенні вуснагістарычных праектаў. Быў распаўсюджаны матэрыял па пытаннях збору інтэрв’ю, накірунках дзейнасці архіва.

Плануецца, што гэты трэнінг не будзе апошнім і ўсё больш ахвочых будуць прыглядацца і далучацца да вывучэння нашага мінулага праз успаміны сведак часу. Каманда праекта спадзяецца, што гэта стане яшчэ адным штуршком да павелічэння колькасці беларускіх вуснагістарычных праектаў, іх якаснага правядзення і павелічэння апрацаванага вуснагістарычнага матэрыялу на архіўным партале.


 

Каментары да навіны: