Навучальны трэнінг па вуснай гісторыі

2015-04-15

Беларускі архіў вуснай гісторыі абвяшчае набор на трэнінг па навучанні ўсіх ахвочых асновам вуснагістарычнага даследавання.

Калі вы хочаце даведацца, якім чынам узяць найбольш інфарматыўнае інтэрв'ю, як паводзіць сябе з рэспандэнтам, якім чынам захаваць сабраны матэрыял і як яго выкарыстаць – паўдзельнічайце ў трэнінгу 2 траўня ў Менску.

У першую чаргу да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія хочуць падрыхтаваць працу на конкурс "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

Заяўкі прымаюцца да 28 красавіка на электронны адрас konkurs@nashapamiac.org. У заяўцы просім даслаць кароткія звесткі пра сябе (прозвішча, імя, інстытуцыя, пасада/статус), пазначыць матывацыю
ўдзелу, досвед у галіне вуснай гісторыі і свае кантакты. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца студэнтам і тым, хто раней дашле заяўку.

Іншагароднім удзельнікам арганізатары кампенсуюць кошт праезду, пры неабходнасці арганізуюць начлег (у такім выпадку, калі ласка, падавайце заяўкі да 22 красавіка).

Спяшайцеся, нашай камандзе ёсць, чым падзяліцца!

 

Каментары да навіны: