Светлай памяці айца Аляксандра Надсана

2015-04-16

Сёння пайшоў з жыцця айцец Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, вядомы грамадскі дзеяч, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Апроч душпастарскай дзейнасці айцец Аляксандр быў вядомы сваёй актыўнай даследчай працай у кірунку беларускай гуманістыкі. Ён багата зрабіў для захавання і вывучэння нашай мінуўшчыны. Аднак Аляксандр Надсана не толькі захапляўся беларускай гісторыяй, а, у пэўным сэнсе, - як найбольш заўважаная і дзейсная постаць у беларускім замежжы - ён сам і ствараў гісторыю.

Доўгі, складаны і мудрагелісты жыццёвы шлях беларускага святара, грамадскага і культурнага дзеяча зрабіў яго яшчэ і надзвычай цікавым сведкам часу бурлівых падзей ХХ ст. У нашым архіве захоўваюцца запісы інтэрв'ю з айцом Аляксандрам, зробленыя ў розныя часы Наталляй Гардзіенкай  і Лявонам Юрэвічам .  

І сёння, у гэтую жалобную гадзіну, прыходзіць разуменне важнасці і своечасовасці падобных запісаў для захавання памяці аб такіх выбітных асобах, сучаснікамі якіх нам пашанцавала быць.  

Прапануем і вам паслухаць невялікі фрагмент успамінаў а. Аляксандра Надсана. Нягледзячы на няважную якасць запісу – інтэрв'ю рабіліся досыць даўно – жадаючыя змогуць пачуць расповед пра першыя крокі на ніве беларускай справы, часы станаўленне свядомасці будучага беларускага светара:

 

Каментары да навіны: