Новыя відэа-інтэрв'ю конкурсу "Памяць народа" (+Відэа)

2015-04-22

Памяць Народа ажывае на нашых вачах!

Арганізатары першага беларускага конкурсу відэа-інтэрв’ю “Памяць Народа” прадстаўляюць чарговых удзельнікаў.  Алёна і Кацярына запісалі два невялікіх, але вельмі запамінальных відэа-інтэрв’ю са сваімі бабулямі. У відэазапісах добра адлюстроўваецца разнастайнасць традыцыйнай культуры і побыту беларускага Краю.

Пяты ўдзельнік, Алёна Кот-Зайцава знаёміць з Леанардай Браніславаўнай Амбранжэвіч, якая дзеліцца ўспамінамі з традыцыйнага жыцця, калі  …святы святкавалі, а пасты пасцілі:

Шосты ўдзельнік, Кацярына Дударонак, запрашае на Браслаўшчыну, у госці да сваёй бабулі, Закрэўскай Стэфаніі Пятроўны.  Спадарыня Стэфанія распавядзе пра побытавыя ўмовы даўнейшага жыцця, пра тое, як … pralnikiem bili і na jeziorze płukali, żeby oni byli by bilejszy.  Мясцовая жанчына прадэманструе гэты працэс напрыканцы відэазапісу:

 

Шаноўнае Спадарства! Збор відэа-інтэрв’ю заканчваецца 15 траўня.

Яшчэ ёсць час запісаць успаміны сваіх старэйшых сваякоў, родных, знаёмых, захаваць іх памяць і зрабіць яе спадчынай усяго народу!

Апошнія звесткі пра ўмовы конкурсу можна знайсці – тутака.

Каментары да навіны: