Гісторыя ва ўспамінах – жывая гісторыя!

2015-04-29

Арганізатары конкурсу “Памяць Народа” прыемна ўражаныя колькасцю дасланых відэа-інтэрв’ю. Працягваем выстаўляць працы ўдзельнікаў конкурсу з кароткім апісаннем, якое ня можа перадаць цікавага і непаўторнага зместу. Таму відэа-інтэрв’ю варта глядзець!

Спадарыні Ірына Новік і Марыя Шлык, перавысілі пажаданы ліміт ў 20-25 хвілінаў, але гэтая ўмова не ставілася жорстка, тым болей што працы атрымаліся прыемнымі і надзвычай цікавымі.

Сёмы ўдзельнік конкурсу, Марыя Шлык,  прадстаўляе відэа-інтэрв’ю з Маяй Барысаўнай Сяргеевай, якая шчыра дзеліцца ўспамінамі пра пачатак вайны, жыццё у эміграцыі ды… пра тую Нямігу, якой болей няма:

 

Восьмы ўдзельнік, Ірына Новік, правяла відэа-інтэрв’ю па ўсіх правілах вуснагістарычнага даследавання. Сведка часу, Міхаіл Іванавіч Ракевіч, падзяліўся багатымі ўспамінамі. Апроч трагічных падзеяў Спадар Міхаіл прыгадвае і пазітыўныя моманты, якія абавязкова выклічуць усмешкі ўсіх гледачоў:

 

Наступная пара відэа-інтэрв’ю мае сваю асаблівасць: у абодвух працах апытваліся болей за аднаго чалавека. Людзі, народжаныя ў міжваенны час і дні Другой сусветнай, дзеляцца ўспамінамі, што зноўку адлюстроўваюць складанасць і трагічнасць гісторыі беларускага народа.

Дзевяты ўдзельнік, Андрэй Ломаў, запісаў успаміны Гелены Ўладзіміраўны і Аляксандра Пятровіча Мешкевічаў. Відэа-інтэрв’ю знятае ў арыгінальным аўтарскім стылі, напоўнена вельмі цікавымі ўспамінамі, назіраннямі і высновамі сведкаў часу:

 

Дзесяты ўдзельнік конкурсу “Памяць Народа”, Вольга Арлова, даслала нам працу з акрэсленай тэмай і найбольшай колькасцю сведкаў часу. Паслухаем 12 сталых людзей, чые ўспаміны пачынаюцца са слова Вайна:

 

Апошнія звесткі пра ўмовы конкурсу можна знайсці - тутака.

Каментары да навіны: