"Культура памяці аб Асвенцыме і Халакосце: Польшча, Беларусь, Германія"

2016-01-31

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр

Гістарычная майстэрня ім. Л. Левіна / ММАЦ ім. Ё. Рау ў Мінску

Міжнародны дом сустрэч моладзі ў Асвенцыме

аб'яўляюць набор удзельнікаў на адукацыйную паездку для моладзі ў

Асвенцым (Польшча) па тэме

"Культура памяці аб Асвенцыме і Халакосце: Польшча, Беларусь, Германія",

якая пройдзе

24-30 красавіка 2016 г.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты педагагічных спецыяльнасцяў гістарычнага кірунку і маладыя педагогі-гісторыкі да 26 гадоў.

Падчас паездкі будучыя і цяперашнія педагогі з трох краін абмяркуюць еўрапейскую культуру памяці пра Халакост, на прыкладзе музея ў Асвенцыме пазнаёмяцца і прааналізуюць выкарыстанне рэсурсу месцаў памяці для яе захавання. Такія веды заўсёды актуальныя для гісторыкаў, якія займаюцца педагагічнай і даследчай працай. Важным акцэнтам дадзенай сустрэчы з'яўляецца мульціперспектыўнасць разгляду праблемы, якая выявіцца пры прадстаўленні вопыту трох краін.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства ў былым канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым сімвалічна. Каля 1,4 млн чалавек (сярод іх 1,1 млн габрэяў) былі забіты ў гэтым лагеры смерці. Гэта найбуйнейшы і найболей доўгатрывалы нацысцкі лагер смерці, які па гэтым чынніку стаў адным з галоўных сімвалаў Халакосту. 27 студзеня 1945 гады ён быў вызвалены савецкімі войскамі і дадзеная дата ўсталявана ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

Дадаткова можна азнаёміцца з праграмай паездкі.

Арганізатары аплачваюць усе выдаткі, акрамя транспартных па тэрыторыі Беларусі. Унёсак за ўдзел 150 PLN з чалавека.

Просьба падаваць заяўкі з указаннем месца вучобы ці працы, матывацыі ўдзелу і кантактных дадзеных да 14 лютага ўключна на адрас kashtalian@ibb.by.

Па выніках конкурсу будуць адабраны 8 чалавек, якія перад паездкай дадаткова пройдуць падрыхтоўчы тэматычны семінар.

Каментары да навіны: