“Угаворвалі сілай”. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (+Відэа, Фота)

2016-09-21

У Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця прайшла публічная справаздача Беларускага архіву вуснай гісторыі, які сёлета завяршыў сваю другую экспедыцыю па тэме калектывізацыі. Гэтыя палявыя доследы ахапілі Гарадзеншчыну: Воранаўскі і Лідскі раёны. Асноўная тэма, якая цікавіла навукоўцаў: як калектывізавалі Заходнюю Беларусь?

 Кіраўнік сёлетняй экспедыцыі Алесь Смалянчук паведаміў:

– Што мяне, як кіраўніка, цешыць і радуе, тое, што трохі іншыя тут былі вынікі – у Лідскім і Воранаўскім раёнах, дзе дамінуе каталіцкае насельніцва. Уражвала тое, што ўспрымаецца гэта пазітыўна. Па літаратуры мы ведаем, што калектывізацыя – страшная бяда, што забіралі маёмасць – зямлю і іншыя рэчы. У памяці сённяшніх людзей, у якіх практычна працоўны стаж – гэта гісторыя беларускіх калгасаў, захавалася нейкая добрая памяць. Рознае на гэта, безумоўна, паўплывала. Бо людзі і сёння яшчэ жывуць у калгасах.

 

Сустрэча з гарадзенцамі „Беларускага архіву вуснай гісторыі” прымеркавана была „Тыдня беларускага мыслення” ў Гародні. Імпрэза прайшла ў арт-галерэі „Крыга”, якая пасля доўгага рамонту ўвабрала ў сябе  дадатковыя культурныя функцыі, такія, як Цэнтр гарадскога жыцця.

Паводле БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ

 

Каментары да навіны: