Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі

2016-09-28

Дні Еўрапейскай спадчыны – гэта шырокамаштабная культурная акцыя, якая была афіцыйна зацверджана Саветам Еўропы ў 1991 годзе. З 1999 года праграма ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам пад дэвізам "Еўропа: адзіная спадчына". Мерапрыемствы, прысвечаныя "Дням Еўрапейскай спадчыны", праводзіцца дзяржавамі, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю. Беларусь знаходзіцца ў іх шэрагу.

Кожны год краіны-ўдзельніцы Канвенцыі прапануюць уласныя тэмы дадзенага міжнароднага праекта. У 2016 г. выбрана тэма  "Спадчына і суполка". У нашай рэспубліцы ў кантэксце прапанаванай агульнай тэмы будуць праводзіцца мерапрыемствы пад дэвізам "Спадчына і веды".

Акцыя да Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі – 2016 пад тэмай тэма: «СПАДЧЫНА І ВЕДЫ» пройдзе 30 верасня 2016 г. у 15:00 – 18 00 (Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15)

Падрабязная праграма мерапрыемства.

Прэзентацыя Беларускага архіва вуснай гісторыі ў межах прадстаўлення праектаў МГА «Гісторыка» ў галіне аховы культурнай спадчыны адбудзецца ў 16.00

Акцыю да Дзён Еўрапейскай спадчыны  ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Мінгарвыканкама, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гісторыка», выдання “ICON”, творчай майстэрні “MART”, фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савета Еўропы, супрацоўнікі культурных і адукацыйных устаноў г. Мінска, пасольстваў замежных краін, моладзевых аб’яднанняў, шырокая грамадскасць.

Каментары да навіны: