Сустрэча з прафесарам Эльжбетай Смулковай у Мінску

2013-08-21

22 жніўня Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» ладзяць сустрэчу з чалавекам, які «ўвасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі» — вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, прафесарам Эльжбетай Смулковай. Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.

За філіжанкай кавы з прафесарам Эльжбетай Смулковай паразмаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да гутаркі. Сустрэча адбудзецца 22 жніўня ў кавярні «Лыжкі» (Камсамольская, 34). Пачатак у 18.30.

Каардынатар сустрэчы Юлія Галіноўская: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

Каментары да навіны: