Выстава да 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг.

2013-09-19

19 верасня а 18 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (г. Мінск, вул. K. Маркса, 12) да памятнай даты 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. адчыняецца польская архіўная выстава “Mors Sola Victris Gloria Victis”. Яна падрыхтавана Галоўным архівам старажытных актаў сумесна з Дырэкцыяй Дзяржаўных архіваў і іншымі дзяржаўнымі архівамі Польшчы У адкрыцці прымуць удзел Лешак Шарэпка – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Яцэк Міхалоўскі – Кіраўнік Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы. 

«Мэта выставы - нагадаць пра падзеі 1863-1864 гадоў, людзей, якія жылі ў той складаны час, а таксама увекавечыць памяць аб барацьбе за незалежнасць", - гаворыцца ў паведамленні пасольства Польшчы. 

20 верасня ў будынку пасольства Польшчы ў Беларусі пройдзе V польска-беларуская гістарычная канферэнцыя, таксама прысвечаная паўстанню. У яе працы прымуць удзел польскія і беларускія гісторыкі, якія прадстаўляюць найбольш буйныя навуковыя ўстановы абедзвюх краін: Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, Нацыянальны архіў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Гомельскі дзяржаўны універсітэт, Нацыянальны гістарычны музей, Торуньскі універсітэт імя Мікалая Каперніка, Уроцлаўскі і Беластоцкі універсітэты. На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, звязаныя з уплывам паўстання 1863-1864 гадоў на грамадства і ваенна-палітычную думку дзвюх краін.

Каментары да навіны: