
Прэзентацыя выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны»
2020-10-22
Беларускі архіў вуснай гісторыі і Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна
Запрашае 24 кастрычніка ў 17.55 на прэзентацыю выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны» , падрыхтаваную як візуальна – інфармацыйны дадатак да аднайменнага дыдактычнага дапаможніка.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй мерапрыемства адбудзецца анлайн.
Падчас прэзентацыі наведвальнікі змогуць азнаёміцца з анлайн версіяй выставы і даведацца пра дыдактычныя магчымасці выкарыстання офлайн версіі перасоўнай выставы, якую настаўнікі і адукатары ў далейшым могуць замовіць для экспанавання ў сваёй школе ці іншай навучальнай установе.
Анлайн канферэнцыі абмежавана пэўнай колькасцю ўдзельнікаў, таму ўсіх жадаючых просім даслаць на адрас info@nashapamiac.org паведамленне з вашым імем, прозвішчам і месцам працы , каб мы маглі вас уключыць у спіс удзельнікаў анлайн канферэнцыі і даслаць спасылку на ўваход.