
2 траўня (чацвер) ў Мiнску адбудзецца публічная лекцыя гісторыка, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна) Русціса Камунтавічуса "Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай" з цыклу Urbi et Orbi.
Уваход вольны, запрашаем!

Шаноўныя сябры, запрашаем вас да ўдзелу ў летніх праграмах 2013 года ад «Цэнтра навуковых работнікаў і выкладчыкаў іудаікі ў ВНУ «Сэфер»:
- ХVIII Міжнародная маладзёжная канферэнцыя;
- летняя стацыянарная школа па іудаіцы ў Маскве;
- палявыя школы па іудаіцы ў Літве, Расіі, Венгрыі.

3 і 4 траўня 2013 года ў Мінску ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі прайшла Міжнародная канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. У ёй прынялі ўдзел запрошаныя выступоўцы з Літвы, Польшчы і Беларусі, у тым ліку навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі Алесь Смалянчук і каардынатар Ірына Кашталян, якія зрабілі прэзентацыю дадзенага архіўнага праекта.

Аматары вуснай гісторыі, неабыякавыя да захавання гістарычнай памяці краязнаўцы, журналісты, выкладчыкі і іншыя зацікаўленыя сабраліся, каб паразмаўляць пра перспектывы збору ўспамінаў сведак часу і новы архіўны праект. Удзельнікам сустрэчы прадэманстравалі прэзентацыйны ролік з экспедыцыі архіва, распавялі аб актуальных магчымасцях інтэрнет-партала для даследчыкаў і адукатараў.

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці пра падзеі мінулага, правядзення вуснагістарычных даследаванняў і зберажэння ўспамінаў як архіўных крыніц.