Прэзентацыя выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны»

22 October 2020

Беларускі архіў вуснай гісторыі і Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна

Запрашае 24 кастрычніка ў 17.55 на прэзентацыю выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны» , падрыхтаваную як візуальна – інфармацыйны дадатак да аднайменнага дыдактычнага дапаможніка.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй мерапрыемства адбудзецца анлайн.

Падчас прэзентацыі наведвальнікі змогуць азнаёміцца з анлайн версіяй выставы і даведацца пра дыдактычныя магчымасці выкарыстання офлайн версіі перасоўнай выставы, якую настаўнікі і адукатары ў далейшым могуць замовіць для экспанавання ў сваёй школе ці іншай навучальнай установе.

Анлайн канферэнцыі абмежавана пэўнай колькасцю ўдзельнікаў, таму ўсіх жадаючых просім даслаць на адрас info@nashapamiac.org  паведамленне з вашым імем, прозвішчам і месцам працы , каб мы маглі вас уключыць у спіс удзельнікаў анлайн канферэнцыі і даслаць спасылку на ўваход.