Выстава «(Не)забытыя ахвяры вайны»

27 October 2020

24 кастрычніка адбылася прэзентацыя выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны», падрыхтаваную як візуальна-інфармацыйны дадатак да аднайменнага дыдактычнага дапаможніка.

 

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынята ў 1948 годзе, каб абараніць у будучым сусветную супольнасць ад злачынстваў, падобных нацысцкім. Яна ўказвае нам на магчымыя формы пераследу і злачынстваў супраць чалавецтва. Праз прызму гэтага дакументу і жыццёвыя гісторыі былых ахвяр нацызму, на лёс якіх выпалі страшныя выпрабаванні, можна па-іншаму паглядзець на падзеі Другой сусветнай вайны. Дадзеную перспектыву прадстаўляюць дыдактычны дапаможнік «(Не)забытыя ахвяры вайны» і выстава, якія можна выкарыстоўваць як разам, так і паасобку для заняткаў на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці.

У дыдактычных мэтах прадугледжана магчымасць вывучэння выставы праз выкананне адмысловых заданняў, што дапамагае вучням лепей засвоіць веды.

Цяпер сам дапаможнік і выстава даступныя ў электронным фармаце. Усе матэрыялы вы знойдзеце на анлайн-версіі выставы: http://nezabytyje-zhertvy-vojny.tilda.ws/.

Інтэрнэт версія (фармат зроблены для прагляду найперш на смартфоне), якая адначасова больш аб’ёмна раскрывае змест кожнага з 8 тэматычных стэндаў выставы, змяшчае дадатковую інфармацыю.

!Важна! Са снежня друкаваную версію выставы можна будзе на пэўны час браць для экспанавання ў вашай навучальнай установе, або музею. За ўсёй інфармацыяй звяртайцеся – info@nashapamiac.org

На сённяшні момант выставы экспануецца ў Гістарычнай майстэрні, але па прычыне складанай эпідэміялагічнай сітуацыі доступ абмежаваны. Калі ў Вас ёсць цікавасць яе наведаць, то пішыце на – info.gwminsk@ibb.by