З 1 па 7 жніўня 2011 г. ў межах праекту адбывалася экспедыцыя на тэрыторыі Наваградскага і Карэліцкага раёнаў Гродзенскай вобл. Навуковым кіраўніком быў доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (ЕГУ) Алесь Смалянчук. Мэтай экспедыцыі было вывучэнне памяці жыхароў Заходняй Беларусі пра ХХ стагоддзе.
Ад 6.12.2011 працуе рэгістрацыя новых карыстальнікаў на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі. Калі ласка, можаце зарэгістравацца!
2 снежня 2011 года ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылася прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ), on-line сховішча калекцый успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.
Шаноўнае спадарства! Прыміце нашыя самыя сардэчныя віншаванні з нагоды святаў Божага нараджэння і Новага года! Хай вашае жыццё будзе цікавым, і ў ім будзе месца і насычанаму адпачынку, і плённай творчай дзейнасці і ціхаму сямейнаму шчасцю!