Шаноўнае спадарства!

Вітаем вас на старонцы праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў. Дакументы захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў лічбавай форме з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння.Прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых.

Навучальны дапаможнік "(Не)забытыя ахвяры вайны"

Відэа версія прэзентацыя дыдактычнага дапаможніка «(Не)забытыя ахвяры вайны» для школьнікаў і настаўнікаў, з дапамогай якога яны змогуць паглядзець на індывідуальныя гісторыі ахвяр вайны, формы іх пераследу праз прызму Ўсеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Анлайн курс "Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст."

Для тых, хто разглядае час каранціну ў якасці магчымасці для самаадукацыі, нагадаем пра наш анлайн курс «Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст»

"Усходнія рабочыя ў Трэцім рэйху"

Відэаролік пра беларускіх “остарбайтараў”, зроблены аўтарамі выставы  "Postscriptum: Усходнія рабочыя ў Трэцім рэйху"

5 лістапада адбылася прэзентацыя кнігі “За першымі саветамі”

5 лістапада 2019 г. чарговы цыкл сустрэчаў Клуба вуснага гісторыка пачаўся з прэзентацыі кнігі «За першымі саветамі»: Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі».