Аб праекце

Беларускі архіў вуснай гісторыі– on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст., да якіх арганізаваны доступ з мэтай захавання і спрыяння іх шырокаму выкарыстанню ў даследчыцкіх і адукацыйных мэтах. Гісторыя Беларусі ХХ ст. фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, дапамагаючы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.

Задачы архіва:

  • збор дакументаў вуснай гісторыі і фарміраванне пэўнага комплекса крыніц для гістарычных і міждысцыплінарных даследаванняў;
  • арганізацыя захоўвання, пошуку і выкарыстання вуснагістарычных дакументаў;
  • спрыянне захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі;
  • метадычная і адукацыйная падтрымка ў правядзенні вуснагістарычных даследаванняў аматарамі;
  • папулярызацыя метада вуснай гісторыі.

Праект распачаты вясной 2011 г. і знаходзіцца на стадыі станаўлення, таму запрашаем да супрацоўніцтва ў наступных накірунках:

  • пошуку ўладальнікаў калекцый вусных успамінаў;
  • апрацоўцы дакументаў і выстаўлення іх на партал;
  • камунікацыі на праблемах вуснай гісторыі і архіўнага захоўвання вуснагістарычных дакументаў у лічбавым фармаце.