Прамоўленыя ўспаміны. ХХ ст. у памяці беларусаў.
- Надзея Кавалец
- Уляна Мельнік
- Алена Новік
- Ганна Цэван
- а. Георгій Сапун
Падчас збору ўспамінаў ці не кожны даследчык-інтэрв’юер сустракае рэспандэнтаў перад якімі з цягам часу пачынае адчуваць адказнасць не толькі за захаванне важнага пачутага, але і за яго інтэрпрэтацыю, наданне значнасці, трансляцыі гэтай памяці грамадству.
Успаміны, што захоўваюцца ў Беларускім архіве вуснай гісторыі, утрымліваюць індывідуальны досвед звычайных людей праз прызму якога паўстае прамоўленая гісторыя ХХ ст. Сведкі дзеляцца не толькі фактамі і падзеямі, але найперш іх асэнсаваннем у чалавечым вымярэнні. Найчасцей інтэрв’ю для іх – гэта і сродак перадачы спрадвечных жыццёвых каштоўнасцяў і своеасаблівы запавет нашчадкам. Так паўстала ідэя кнігі – зборніка ўспамінаў вясковых жыхароў, якая прадстаўляе гісторыю Беларусі праз індывідуальныя канфігурацыі памяці.
Асобных герояў гэтай кнігі можна прадставіць шырокаму колу карыстальнікаў Беларускага архіва вуснай гісторыі праз невялікія аповеды, павучанні, маральныя запаветы, анекдоты ці штодзённыя жыццёвыя гісторыі.
Вольга Іванова