Шаноўнае спадарства!

Вітаем вас на старонцы праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў. Дакументы захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў лічбавай форме з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння.Прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых.

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смаленчука “Раман Скірмунт"

15 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Смаленчука “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”.

Клуб вуснага гісторыка вярнуўся з вакацый!

3 кастрычніка адбылося яго першае пасля лета паседжанне, якое было прысвечанае роднаму гораду, тэме: Мінск - мазаіка ідэнтычнасцяў

Вуснагістарычная экспедыцыя ў Мінску

З 20 па 24 жніўня 2018 года адбылася  сумесная экспедыцыя БАВГ і Гістарычнай майстэрні па гісторыі Халакосту і падзеях Другой сусветнай вайны ў Мінску.

Вынікі конкурсу «Па-за кадрам: ад гісторыі сямі да гісторыі супольнасці»

14 чэрвеня 2018 года ў Музеі-майстэрні Заіра Азгура адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гістарычнага конкурсу для моладзі