Нашы публікацыі

Гісторыя ХХ стагоддзя была драматычнай і супярэчлівай, зразумела, не толькі ў Беларусі. Краіна, якой прысвечаны гэты артыкул, зведала шмат з таго, з чым давялося сустрэцца прыкладна ў той жа ж час і нам, беларусам. Асабліва гэта датычыцца пачатку стагоддзя: рэвалюцыйныя падзеі ў 1916 годзе, вайна за незалежнасць, а потым і грамадзянская вайна ў 1920-я гады – гэта ўсё адбывалася ў Ірландыі, краіне аданачасова далёкай і блізкай да нас.

Артыкул прапануе чытачу ўбачыць гэтыя падзеі мінулага – але не праз прызму гістарычнай хронікі, а праз люстэрка памяці іх сведкаў і ўдзельнікаў, зафіксаванай у самых разнастайных формах – у мемуарах, афіцыйных пасведчаннях, інтэрв’ю, песнях, вершах, паданнях... штосці, запісанае адразу апасля, а штосці, узгаданае амаль што сёння... Артыкул разлічаны на тых чытачоў, хто мае схільнасць і здольнасць самастойна разважаць, рабіць высновы, інтэрпрэтаваць пачутае, прачытанае, убачанае, а не толькі пасіўна ўспрымаць “адзіна магчымую” аўтарскую версію гісторыі.