Прэзентацыя БАВГ у Магілеве

2013-12-06

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава запрашае ў "Краязнаўчую гасцеўню" на прэзентацыю Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Прэзентацыя адбудзецца 9 снежня 2013 года а 17 гадзіне ў памяшканні музея па адрасе г.Магілеў, пл.Савецкая, 1.

Гаворка пойдзе пра праблемы захавання гістарычнай памяці, правядзення вуснагістарычных даследаванняў і архіўнага захоўвання ўспамінаў сведак часу.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнкі праекта (Iрына Кашталян, Вольга Цадко, Павел Сітнік), а таксама Анатоль Вялкі - кандыдат гістарычных навук, выкладчык, навуковы супрацоўнік Нацыянальнаяга архіва Рэспублкі Беларусь.

Запрашаем!

Каментары да навіны: