30 красавіка пад Мінскам адбыўся трэнінг

2012-05-11

30 красавіка пад Мінскам адбыўся трэнінг “Тэорыя і практыка збору і архіўнага захоўвання інтэрв’ю са сведкамі гісторыі”. На ім 14 жадаючых з розных гарадоў Беларусі пазнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі ў працы з вуснагістарычным матэрыялам. Выкладанне здзяйснялася па блоках, якія датычылі:

  • Асаблівасцяў правядзення інтэрв'ю (ад Ірыны Раманавай, вядучага спецыяліста ў галіне вуснай гісторыі Беларусі);
  • Тэхнічных момантаў у арганізацыі інтэрв'ю (ад прафесійнага аператара Паўла Сітніка і каардынатара праекта Ірыны Кашталян);
  • Поўнай апрацоўкі інтэрв’ю для далейшага выкарыстання ў даследаваннях: сегментацыі, індэксацыі, стварэння суправаджальных дакументаў (ад Алесі Белановіч, гісторыка, прафесіянала ў галіне збору і апрацоўкі інтэрв’ю, у тым ліку для выстаўлення на нашым партале)
  • Архіўнага захоўвання вусных успамінаў (ад кіраўніка анлайн сховішча “Беларускі архіў вуснай гісторыі” Вольгі Івановай)

Ахвочым працягнуць супрацоўніцтва па праекце была дадзена магчымасць на наступны дзень паўдзельнічаць у воркшопе па аптымізацыі развіцця БАВГ у гэтым годзе.

Запрашаем і вас далучацца да падобных мерапрыемстваў! Чакаецца, што ўвосень мы паўторым наш вопыт з трэнінгам для іншых зацікаўленых. Можна папярэдне пакідаць нам заяўку на кантактную электронную пошту – info@nashapamiac.org



Каментары да навіны: