Прэзентацыя праекта БАВГ у Торуні

2013-12-10

4 снежня 2013 года ў межах заняткаў прафесара Вальдэмара Харанжычэўскага для студэнтаў архівістыкі Інстытута гісторыі і архівістыкі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні адбылася прэзентацыя праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”.

Гаворка шла пра канцэпцыю, структуру і асаблівасці дзейнасці праекта з пункту гледжання найноўшых архівазнаўчых падыходаў і магчымасцяў праектавання і дзейнасці новых відаў архіваў. 
Асноўныя пытанні тычыліся спецыфікі працы архіва, зыходзячы з асаблівасцяў вуснагістарычных крыніц, а таксама магчымасцей супрацоўніцтва беларускіх і польскіх архівістаў і гісторыкаў у праектах па вуснай гісторыі. 

Выступленне стала першым мерапрыемствам у межах двухдзённых IV Toruńskich Konfrontacyj Archiwalnych “Nowa archiwistyka – archiwa i archiwistyka w późnonowoczesnym kontekście kulturowym”.

Каментары да навіны: