20 траўня 2012 года адбыўся семінар «Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым».

2012-05-21

20 траўня 2012 года у Галерэі Ў у межах выставачна-адукацыйнага праекта “Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп” адбыўся семінар «Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым». Гісторыкі Ірына Раманава і Ірына Махоўская распавялі пра асноўныя накірункі і праблемы вуснагістарычных даследаванняў у Беларусі, а таксама магчымасці і спецыфіку інтэрпрэтацыі вусных успамінаў у праведзеных імі даследаваннях па гісторыі мястэчка Мір і эпохі “Перабудовы”. Вольга Іванова прадставіла асноўныя накірункі дзейнасці праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”: збіральніцкі, архіўны, навуковы, папулярызатарскі – а таксама распавяла пра планы развіцця праекту на бягучы год, запрасіўшы усіх зацікаўленых да ўдзелу ў мяркуемых мерапрыемствах. Вядучым семінара былі зададзены пытанні як па інтэрпрэтацыі вусных успамінаў, так і па арганізацыі дзейнасці “Беларускага архіва вуснай гісторыі”. Былі выказаныя меркаванні аб несумненнай значнасці такога праекта як для развіцця навуковых даследаванняў так і для ажыццяўлення пэўных змен ў свядомасці беларускага грамадства.


Каментары да навіны: