Нельга забыць

2014-04-10

Сяржук Вітушка быў надзвычай цікавы чалавек, які самастойна прыйшоў да беларушчыны ды ішоў гэтым шляхам да канца свайго жыцця. Да апошняга ўздыху,нягледзячы на доўгую і цяжкую хваробу, ён жыў беларускім словам, беларускай гісторыяй, Беларуссю.  

У 2008 годзе Алесь Смалянчук і Наста Юркевіч (Саладоўнік) пагутарылі з Сержуком Вітушкам у Вільні. Размова ішла пра жыццёвы шлях беларускага дзеяча, яго бацькоў, сяброў і пра тое, чаму ён звязаў сваё жыццё з Вільняй.

Размова складаецца з чатырох файлаў, агулам 3 гадзіны і 17 хвілін. Змешчаныя інтэрв'ю ў Калекцыі «Алесь Смалянчук» – «Асобныя інтэрв'ю» – Вітушка Сяргей:

http://www.nashapamiac.org/archive/watchcontent.html?id=1833&parentId=798
http://www.nashapamiac.org/archive/watchcontent.html?id=1834&parentId=798
http://www.nashapamiac.org/archive/watchcontent.html?id=1835&parentId=798
http://www.nashapamiac.org/archive/watchcontent.html?id=1836&parentId=798

У адным інтэрв'ю, сп. Вітушка узгадвае: «У той вечар я прымаю рашэнне, што я павінен гаварыць па-беларуску і абвяшчаю гэта ўрачыста ў хаце. Старэйшая сястра, якая ўжо вучыцца на беларускай філалогіі з мяне пасмейваецца, бо я … натуральна, ў мяне не выходзіць яшчэ так гладка гаварыць па-беларуску, але я ўпарта чытаю кніжкі з аловачкам у руках. На кожным слове, дзе я спатыкаюся,  я яго падкрэсліваю, выпісваю акуратненька ў сшытачкі. У мяне былі такія сшытачкі, дзе я слоўцы нейкія, якіх не было ў маім лексіконе, вот я выпісваў, а мне яны спадабаліся гэтыя слоўцы. Я тады ў слоўнікі лез, у сястры пытаўся, у мамы пытаўся. Мама ўсе гэтыя словы, аказваецца, ведае. Дык а чаму ты так не гаворыш? Тады ўжо мама пачала ўспамінаць, яна ж таксама вучылася ў беларускай школе, кажа, што тады да рускай мовы проста як да замежнай мовы ставіліся, не любілі яе. А настаўніца нас ушчувала: «вы ж паедзеце ў горад! Трэба гаварыць па-гарадскому». І вось тады пачалася мая беларушчына свядомая».

Мы шмат чаму можам навучыцца ў гэтага чалавека. Светлая памяць, Сяржук Вітушка!

Каментары да навіны: