Заяўкі на канферэнцыю «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі»

2014-04-18

Нагадваем, што Міжнародная навуковая канферэнцыя «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі» адбудзецца ў Менску 26-27 верасня 2014 г.

Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць не пазней за 1 траўня 2014г. на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org. У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні. 

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. 

Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі. 

Больш падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю можна прачытаць тут .

Каментары да навіны: