Гістарычны тыдзень у Беларусі

2014-05-19

19-21 траўня ў Гародні , Магілёве і Баранавічах пройдуць прэзентацыі свежа выдадзенай манаграфіі «Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні».

Аснову гэтай досыць аб’ёмнай (пад 500 старонак) публікацыі складае даследаванне беларускага гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі», прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг .

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.

На сустрэчах  будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданні:

—  манаграфія Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма»;

— даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»;

— кніга Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»

—  бестсэлер Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»;

—  манаграфія Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»;

—  зборнік памяці Паўла Лойкі«Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»;

—  падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»;

—  зборнік «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэдневечча і раньнемадэрны час»;

—  кнігі Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».

Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары «ARCHE»:

3/2014 («Віцебскія гісторыі»),

1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),

4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),

3/2013 («Ахвяры і каты»),

2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),

12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.

 

Сустрэчы адбудуцца:

19 траўня, панядзелак: Гародня (пачатак 18.30, вул. Будзённага, 48а-63)

20 траўня: Магілёў (пачатак 19.00, завулак Чкалава, 16)

21 траўня: Баранавічы (пачатак 17.30, вул. Міцкевіча, 65)

Сардэчна запрашаем!

Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.

Паводле ARCHE.BY

Каментары да навіны: