IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў у Коўна

2014-05-19

Абвешчаны набор заявак на ўдзел  у  Чацвёртым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва). 

На Кангрэсе будуць працаваць наступныя блокі і панэлі:

Эканоміка

Праблемы інавацыйнага развіцця беларускай прамысловасці  

Праблемы трансфармацыі і мадэрнізацыі эканомікі Беларусі

Эканоміка беларускіх рэгіёнаў 

Палітычныя інстытуты, нацыянальная ідэнтычнасць

Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў

Палітычная апазіцыя ў краінах былога Савецкага Саюза  

Нацыянальная ідэнтычнасць у палітыцы краінаў былой Рэчы Паспалітай 

Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка

«Новыя звышдзяржавы» i Цэнтральна-Усходняя Еўропа: нерэалізаваныя магчымасці ці пераацэненыя перспектывы?

​Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы ў 1990-2014 гадах (Крым, Абхазія, Нагорны Карабах і г.д.)

Сярэдняя Еўропа ў палітыцы вялікіх дзяржаў

Беларуская знешняя палітыка

Дзяржава, грамадзянская супольнасць, навука, адукацыя

Стан, магчымасці і перcпектывы навукі, адукацыі і акадэмічнай супольнасці ў Беларусі  

Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка Беларусі

Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы

Беларускае грамадства: мова і трансфармацыя інфармацыйнай прасторы

Лінгвістычныя праекты як сродак кансалідацыі беларускага грамадства  

Сацыяльныя сеткі і мадэрнізацыя Беларусі

Дваццаць гадоў беларускаму дамену .by (1994-2014): гісторыя і сацыяльная эвалюцыя

Гісторыя

Традыцыі шляхецкага самакіравання ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (да 450-годдзя прыняцця Бельскага прывілея 1 ліпеня 1564 г.)

ВКЛ: ад крыніцы да нарацыі (праблемы інтэрпрэтацыі пісьмовай спадчыны) 

Супрасльская тыпаграфія і гандаль царкоўнымі кнігамі ў Беларусі

Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)

Насілле ў ХХ стагоддзі: вопыт, наступствы, памяць і спадчына

Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя

Памежжа і межы: ад картаграфіі да літаратуры  

Яўрэі ў кантэксце беларускай гісторыі 

Беларускае замежжа: асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны

Беларуская некрапалістыка  

Беларусы ў Польшчы: мінулае, цяперашні час, будучыня

Літаратура, лінгвістыка

Герменеўтычны патэнцыял нацыянальных культур і шматмоўнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага

Беларуская літаратура: нацыянальная традыцыя і сусветны кантэкст

Літаратура пасля «Бум-Бам-Літа»: творчыя плыні канца ХХ — пачатку ХХІ ст.

Беларускі тапанімікон: праблемы ўпарадкавання і стандартызацыі

Беларуская Біблія: Праблемы і перспектывы навуковага перакладу

Даследаванне рэлігіі

Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць

Культура, музейная справа, архітэктура, мастацтва

Сучасная беларуская культура: пошук новай матрыцы ці жыццё пасля нацыі?

Праблема стварэння каталогу рэпрэзентатыўных твораў Беларусі ХХ-ХХІ ст.

Менеджмент у сучасных культурных праектах

Музейная справа і праблемы інтэпрэтацыі культурнай спадчыны

Сучасная архітэктура Беларусі: праблемы вывучэння і перспектывы развіцця

Традыцыя і посттрадыцыя ў культурным ландшафце Беларусі

Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы 

Ахова i аднаўленне архiтэктурнай спадчыны

Гендэрныя даследаванні

Гендэрныя «правілы»: дыскурсы, палітыкі і практыкі

Даследаванне маскуліннасці: міждысцыплінарная акадэмічная вобласць 

Падрабязнае апісанне секцый можна паглядзець тут.

Тэрмін падачы заявак    2 чэрвеня 2014 года.

Спасылка на запаўненне анкеты рэгістрацыі:

http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm

Паводле palityka.org​

Каментары да навіны: