Дашлі сваю гісторыю і выйграй планшэт

2014-06-06

Сябры! Скончыўся наш конкурс «1939 год у памяці жыхароў Беларусі», зараз усе працы разглядаюцца аргкамітэтам і мы неўзабаве абвесцім пераможцаў. 

Аднак, мы таксама атрымалі працы, якія не адпавядаюць фармату конкурса. Гэта проста гісторыі жыцця запісаныя ад старэйшага пакалення. Мы разумеем, што кожная гісторыя каштоўная і не можам не звярнуць увагу на гэтыя працы.

Таму аргкамітэт вырашыў абвесціць пазаконкурсную частку. Мы прапануем тым, хто мае жаданне расказаць гісторыю сваей сям’і, сваіх бабуль і дзядуль, дасылаць нам свае працы. Гэта можа быць эссэ, фільм ці фотагісторыя – любыя творчыя ідэі прымаюцца. Абмежаванняў няма. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 20 год. 

Тыя, хто зойме першыя месцы атрымаюць каштоўныя прызы, пераможцу дастанецца планшэт.

Працы прымаюцца да 15 ліпеня па адрасе konkurs@nashapamiac.org ці па адрасе: МГА «Гісторыка» 220030, г. Мінск, а/с 128 (з пазнакай «Конкурс»). Пытанні па тэлефонам: 8 029 3975215 (Вольга), 8 029 3583184 (Павел).

Каментары да навіны: