Гісторыя гандлю і «Менка»

2014-06-10

Міжнародны воркшоп  «Крыніцы  гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі»  адбудзецца 11 кастрычніка 2014 г. (субота).

Мэта воркшопа: выяўленне і аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў Беларусі, абмеркаванне праблем іх эфектыўнага вывучэння і выкарыстання.

Задачы воркшопа:

– падсумаваць вынікі крыніцазнаўчых даследаванняў;

– даць ацэнку крыніцазнаўчай базе па заяўленай тэме;

– прэзентаваць новыя дакументы;

– наладзіць камунікацыю паміж гісторыкамі і захавальнікамі крыніц – супрацоўнікамі архіваў, бібліятэк, музееў, іншых устаноў.

Падчас воркшопа плануюцца:

– выступы з дакладамі крыніцазнаўчага характару;

– прэзентацыі новых крыніц (асобных дакументаў або дакумента) з каментарамі даследчыкаў.

Прыймаюцца заяўкі на даклады, паведамленні і прэзентацыі, у якіх вывучаюцца разнастайныя крыніцы, абавязкова звязаныя з гісторыяй рознічнага гандлю ў Беларусі. Аб’ектам даследавання могуць быць асобныя дакументы, або комплексы дакументаў, згрупаваныя па свайму віду, месцу захавання, гістарычнаму перыяду, пэўнай тэматыцы. Акрамя пісьмовых, вітаецца вывучэнне археалагічных, этнаграфічных, вусных, лінгвістычных, мастацка-выяўленчых крыніц, фонадакументаў, фота- і кінадакументаў ды інш.

Да публікацыі прымаюцца таксама даклады або дакументы тых навукоўцаў, якія не змогуць непасрэдна ўдзельнічаць у працы воркшопа. Звяртаем увагу на магчымасць прэзентаваць і апублікаваць асобныя дакументы ці групу дакументаў з уласных архіваў навукоўцаў.

Перададзеныя Цэнтру вывучэння гісторыі гандлю дакументы і артыкулы застаюцца ўласнасцю аўтара да іх публікацыі, а пры адхіленні заяўкі, вяртаюцца гаспадару.

Патрабаванні да афармлення артыкулаў для публікацыі: 12 тыгл, шрыфт Times New Roman, спасылкі – пастаронкавыя, аб’ём для тэкста даклада – да 25 тыс. знакаў з прабеламі, для тэкста паведамлення – да 15 тыс. знакаў з прабеламі.

Патрабаванні да афармлення крыніц для публікацыі:

Тэкст дакумента падаецца без аўтарскіх правак і ўставак. Уверсе пазначаецца поўная назва і год стварэння дакумента, а ўнізе, пасля тэкстуўказваецца месца захавання і змяшчаюцца аўтарскія каментары. Дакумент, які адпавядае тэме, друкуецца цалкам. Калі аб’ём дакумента перавышае дзве друкаваныя старонкі, дапускаецца яго друкаванне ў фрагментах і з купюрамі, якія пазначаюцца гэтак: […]. Дакумент, у якім фрагментарныя звесткі пра рознічны гандаль раскіданы дысперсна, лепей выкарыстаць для навуковага аналіза, чым для публікацыі.

Заяўкі на ўдзел у воркшопе трэба дасылаць на электр. адрас: history@menka.by. Тэрмін падачы: да 15 верасня 2014 г.

У заяўку ўключаюцца:

1. Звесткі аб ўдзельніку воркшопа: а) прозвішча, імя, імя па бацьку; б) вучоная ступень і званне; в) месца працы і пасада; г) нумар кантактнага тэлефона, адрас электроннай пошты.

2. Тэксты дакладаў і паведамленняў.

3. Копіі архіўных дакументаў, картаў, фотаздымкаў, іншых ілюстрацый.

4. Указанне неабходнасці выкарыстання мультымедыйнага абсталявання.

5. Указанне неабходнасці забеспячэння пражывання і кампенсацыі дарожных выдаткаў (для іншагародніх).

Працоўныя мовы воркшопа: беларуская, руская, англійская.

Праграма воркшопа, рэгламент выступленняў і інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі воркшопа будуць размяшчацца на сайце: history.menka.by

Даведкі па тэл.: (+375-29) 321-24-80; (+ 375-29) 873-98-19, электр. пошце: history@menka.by.

 

Каментары да навіны: